Міхась Пазнякоў
Міхась Пазнякоў, поўнае імя Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў (нар. 24 студзеня 1951, Заброддзе, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец. БіяграфіяУ 1977 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988). З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман», да мая 2008 — намеснік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 — галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення. ТворчасцьПершая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш. Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008). Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia