Кацярына Сабеская
Кацярына Сабеская (польск.: Katarzyna Sobieska; 7 студзеня 1634, Золачаў, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — 29 верасня 1694, Варшава) — палітычная дзяячка, сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага. БіяграфіяСям’я Сабескіх паходзіла з шляхецкага магнацкага роду герба Яніна. Бацькам Кацярыны быў Якуб Сабескі, кракаўскі кашталян, маці — Сафія Тэафіла, спадчынніца роду Данілевіч. Сям’я жыла ў атрыманых у спадчыну ўладаннях прадзеда, Станіслава Жалкоўскага, у Жолкаўскім замку. Выхаваннем Кацярыны займалася маці, дзяўчына не атрымала класічнай адукацыі, дачку рыхтавалі да манастырскага жыцця. Лічыцца, што ў юнацкія гады ў яе адбыўся раман з Дзмітрыем Вішнявецкім, ад яго нарадзіўся яе першы сын, якога пасля ўсынавіў першы муж Сабескай. У 1650 годзе маці выдае Кацярыну замуж за князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага з роду Астрожскіх, які быў старэйшы за нявесту амаль на 20 гадоў. ![]() Пасля смерці мужа ў 1656 годзе Кацярына другі раз выйшла замуж у 1658 годзе за падчашага Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Казіміра Радзівіла, будучага падканцлера і польнага гетмана літоўскага. Разам з мужам прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных каранацыі Міхаіла Вішнявецкага Карыбута (у 1669) і роднага брата Яна III (у 1674). Разам з мужам здзейсніла паездку ў Італію (1677—1678), наведала Венецыю, Ларэта і Рым, а на зваротным шляху — Вену. Пасля смерці мужа ў 1680 годзе напераменку пражывала ў Варшаве, Жоўкве і Явораве. У 1691 годзе пакінула каралеўскі двор. У апішнія гады жыцця займалася дабрачыннасцю, рабіла шмат каштоўных ахвяраванняў кляштарам, касцёлам і іншым дабрачынным установам. Нясвіжскаму езуіцкаму касцёлу Кацярына падарыла 40 тысяч злотых, там жа і была пахавана. Падчас жыцця яе называлі «мудрай Кацярынай», а брат-кароль у найбольш сур’ёзных момантах часта звяртаўся да яе за парадай. Кацярына памерла ў Варшаве 29 верасня 1694 года з-за хваробы печані. Сям’яАд першага шлюбу мела двух дзяцей: Аляксандра Януша Заслаўскага і Тэафілію Людвіку Заслаўскую. Ад другога: Тэклу Адэлю, Яна і Людовіка, Мікалая Францішка, Багуслава Хрыстафора, Ежы Язэпа і Караля Станіслава. Цікавыя фактыУ крыпце Нясвіжскага касцёла езуітаў у асобным памяшканні знаходзіцца, як лічыцца, труна Кацярыны Сабескай. Вакол труны размешчаны каля дзясятка маленькіх трун, у якіх, згодна з паданнем, знаходзяцца дзеці Кацярыны Сабескай, якія памерлі ў дзяцінстве. З усіх дзяцей Кацярыны Сабескай толькі Караль Станіслаў дажыў да сталага ўзросту і стаў наступным нясвіжскім ардынатам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia