Кардыялогія ў БеларусіНа Беларусі інстытуцыялізаванае станаўленне кардыялогіі як кірунка навуковага пазнання адносіцца да 1977 года, калі быў створаны беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»). Уклад у развіццё кардыялогіі зрабілі Г. І. Сідарэнка, У. В. Гарбачоў, М. Ф. Волкаў, Я. В. Бардзін, А. Г. Даўгяла, М. Ф. Сарока, Н. П. Міцькоўская і іншыя[1]. Заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі лічыцца Р. Э Мазо[2]. Вывучаюцца пытанні эпідэміялогіі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Навуковыя працы вядуцца таксама ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і медыцынскіх універсітэтах краіны. Распрацаваны эфектыўныя метады прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на гіпертанічную хваробу і ішэмічную хваробу сэрца, новыя віды аперацый на сэрцы і сасудах, створаны штучны клапан сэрца, прэпараты з кардыялагічным дзеяннем. Дапамога хворым аказваецца ў Мінскім і абласных кардыялагічных дыспансерах, кабінетах і стацыянарах, аддзяленнях рэабілітацыі ў санаторыях[1][3][4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia