Карней Іосіфавіч Аляксееў
Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар. 15 мая 1943, в. Вуглы, Бабруйскі раён) — беларускі скульптар. БіяграфіяУ 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1]. З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1], з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі БСМ. ТворчасцьПрацуе ў станковай і манументальнай скульптуры[1], пераважна ў жанры партрэта. Асноўныя творы: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979)[2], кампазіцыі «Першы ўраджай» (1974[2]), «Ф. Скарына», «Пад мірным небам», «Выратаванне», «Сон паэта. Прысвячаецца М. Багдановічу», «Анёл-ахоўнік», «Жаночы партрэт»[1], «Кветкавод Наташа» (1983), трыпціх «Якуб Колас» (1976)[2], помнік-бюст Герою Савецкага Саюза М. Чэпіку (1980[2], в. Блужа Мінскай вобласці), мемарыяльныя дошкі І. Болдзіну, М. Яшыну, Г. Каніскаму ў г. Магілёве[1]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Літаратурным музеі М. Багдановіча, Літаратурным музеі Я. Купалы, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах БСМ[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia