Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі
![]() Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі (руск.: Дмитрий Семёнович Стеллецкий, 1 (13) студзеня 1875, Брэст-Літоўск — 12 лютага 1947, Парыж) — самабытны мастак, іканапісец, скульптар, сцэнограф, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўнік сімвалізму і мадэрну. Родам з тэрыторыі Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і ваеннага інжынера. Дзяцінства Сцялецкага прайшло ў маёнтку яго бацькі, недалёка ад Белавежскай пушчы, у вёсцы Шастакова Брэсцкага павета (цяпер Камянецкі раён). Маці Кацярына Георгіеўна памерла 1 мая 1877 года, захаваўся помнік на Трышынскіх могілках у Брэсце. У 1896 годзе бацька будучага мастака атрымаў дазвол на пераезд у Пецярбург. Сям'я Сцялецкіх пасялілася на Васільеўскім востраве, на 9-й лініі ў доме № 22. У гэтым жа годзе Дзмітрый Сямёнавіч паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Першапачаткова яго залічылі на архітэктурнае аддзяленне. Хутка ён захапіўся скульптурай і 1 сакавіка 1897 года перайшоў на скульптурнае аддзяленне да прафесара Гуга Залемана. Загадчыкам скульптурнай майстэрні быў Уладзімір Беклямішаў. Дзмітрый Сцялецкі быў аднакурснікам і сябрам Барыса Кустодзіева[1]. У 1903 годзе скончыў Акадэмію і атрымаў званне мастака-скульптара. У 1904 наведваў Акадэмію Жуліяна[2]. Быў членам «Саюза рускіх мастакоў» (з 1910) і «Свету мастацтва» (з 1912). ТворчасцьУ 1906—1913 гадах выканаў шэраг скульптурных партрэтаў сучаснікаў, дзеячаў мастацтва — Вольгі Праабражэнскай, Аляксандра Галавіна, Валянціна Сярова. Першапачаткова прытрымліваўся імпрэсіяністычнай манеры (серыя партрэтаў сямейства фон Анрэп, у тым ліку мастака Барыса фон Анрэпа; гіпс, 1907, Рускі музей), выпрацоўваючы паралельна самабытную мадэрнісцкую манеру, зменяя форму ў абагульнена-сімвалічныя кампазіцыі. Выразна размалёўваў свае творы (звычайна з гіпсу або дрэва), імкнучыся адрадзіць яркую скульптурную паліхрамію Сярэднявечча і Рэнесансу (бюст Леанарда да Вінчы, 1906, Траццякоўская галерэя; «Знатная баярыня», 1910, Рускі музей). Займаўся мастацкім фарфорам. Як і многіх мастакоў таго часу, Стялецкага прыцягвала прыкладное мастацтва, ён ствараў каміны, дэкаратыўныя пано. У студэнцкія гады перапісаў славянскай вяззю і выканаў ілюстрацыі да «Слова пра паход Ігараў», якія пасля, па радзе Валянціна Сярова, набыла Траццякоўская галерэя. Гэтыя ілюстрацыі нагадваюць мініяцюры старадаўніх рукапісных кніг, у іх ясна прасочваецца глыбокая цікавасць мастака да візантыйскіх каранёў старажытнарускага мастацтва. Сюжэты з гісторыі дапятроўскай Русі знайшлі арыгінальнае пластычнае рашэнне ў скульптурных работах Стялецкага канца 1900-х гадоў: «Іван Жахлівы на паляванні», «Марфа-пасадніца». Выкананыя з размаляванага дрэва або гіпсу, яны адрозніваюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю. Часта звяртаючыся да матываў нацыянальнай даўніны, стаў адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў мадэрнісцкага «рускага стылю». Рэтраспектыўнымі матывамі пранікнуты і жывапісныя пано мастака: «Сакалінае паляванне», «Бітва», «Tempi Passati» і інш. Тонкія стылізацыі Стялецкага шанавалі мастакі аб'яднання «Свет мастацтва», у выставах якога ён прымаў удзел. Ажыццявіў шмат падарожжаў па старадаўніх расійскіх гарадах, даследуя старажытныя помнікі. Выдатны знаўца даўніны, мастак выканаў эскізы касцюмаў і дэкарацый да драмы Аляксея Талстога «Цар Фёдар Іаанавіч» для Александрынскага тэатра і да оперы М. А. Рымскага-Корсакава «Снягурка» для Марыінскага тэатра ў Пецярбургу (абодзве ў 1910, не здзейснены). Сярэднявечная іканаграфія здабыла ў яго мастацтве новую маляўніча-рытмічную дынаміку і экспрэсію. Чатыры яго творы захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3]. ЭміграцыяУ пачатку Першай сусветнай вайны, у 1914 годзе Дзмітрый Сцялецкі апынуўся ў Парыжы і ў Расію не вярнуўся, застаўшыся ў Францыі. Жыў у Парыжы і на поўдні краіны блізу Кан. Працягваў плённа працаваць як жывапісец-станкавіст, скульптар і сцэнограф (аформіў балет «Рускае вяселле» на музыку Міхаіла Глінкі для тэатра «Кажан» Н. Ф. Баліева, 1926; і інш.). У гады эміграцыі ён прапагандаваў культуру роднай краіны, быў абавязковым удзельнікам выставак рускага мастацтва за мяжой, унёс свой уклад у стварэнне ў 1935 годзе Рускага культурна-гістарычнага музея ў Празе. Буйной працай мастака, у поўнай меры адпавядаючай яго таленту, сталі роспісы праваслаўнай Сергіеўскай царквы ў Парыжы ў 1930-я, якія ён ажыццявіў без ганарару. Захаваўся яго подпіс:
Відавочца гэтай працы, сучаснік Дзмітрыя Сцялецкага, пісьменнік і журналіст Міхаіл Асаргін так апісваў працэс стварэння:
У старасці амаль аслеп і правёў пазнейшыя гады у Рускім Доме (дом састарэлых, прызначаўшыся для эмігрантаў «першай хвалі» з Расіі) ў Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа, дзе і памёр ад стэнакардыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia