Карпарацыя монстраў (мультфільм)
«Карпарацыя монстраў» (англ.: Monsters, Inc.) — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Disney Enterprises Inc» і «Pixar» 2001 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2002) у намінацыі «Найлепшая музыка» за песню «If I Did not Have You». СюжэтДзесьці ў паралельным свеце існуе горад Монстрапаліс, які засяляюць монстры. Электраэнергію для свайго горада монстры здабываюць з крыкаў чалавечых дзяцей. Таму галоўным прадпрыемствам Монстрапаліса з’яўляецца электрастанцыя і па сумяшчальніцтве фабрыка страху — «Карпарацыя монстраў». На ёй з дапамогай спецыяльных апаратаў монстры, якія працуюць пудзіламі, пранікаюць у чалавечы свет праз дзверы сцянных шаф, што вядуць у пакоі дзяцей. Беларуская агучкаАфіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[3]. Ролі агучвалі:
А таксама: Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Святлана Цімохіна, Эдуард Вайніловіч, Сяргей Кілеса, Раман Падаляка, Кірыл Акуленец ды іншыя. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia