Тачкі (мультфільм)
«Тачкі» (англ.: Cars) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2006 года. Пераможца прэміі «Эні» (2006) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм» і прэміі «Залаты глобус» (2007) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Фільм прысвечаны другому рэжысёру Джо Рэнфту, які загінуў у аўтамабільнай аварыі 16 жніўня 2005 года. Мультфільм выйшаў на экраны праз 10 месяцаў пасля гібелі аніматара. СюжэтГерой карціны — гоначны аўтамабіль NASCAR па імі Маланка Мак-Куін, які звыкся жыць толькі на гоначнай трасе. На Кубку Вялікага поршня ён з-за трэснутых задніх покрывак прыходзіць на фініш адначасова з іншымі ўдзельнікамі — чэмпіёнам Кінгам і грубіянам Чыка Хікс, з-за чаго арганізатары гонак вырашаюць правесці вырашальную гонку ў Каліфорніі. Па дароўе туды з-за каманды вулічных гоншчыкаў Мак-Куін e сне вывальваецца з трэйлера Мака, які яго вязе. У надзеі нагнаць яго, Маланка у цемры збіваецца з дарогі, парушае ўсе магчымыя і немагчымыя правілы і аказваецца ў пазаштатным гарадку Радыятар-Спрынгс на Шашы 66. Там Маланку Мак-Куіна арыштоўваюць за тое, што ён сапсаваў дарогу. Пакуль Маланка знаходзіцца пад арыштам і чыніць дарогу, ён бліжэй знаёміцца з насельніцтвам гарадка. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia