Галаваломка (мультфільм)
«Галаваломка» ці «Вэрхал у галаве» (англ.: Inside Out, даслоўна з англ. — «Навыварат») — камедыйна-драматычны 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar». Прэм’ера адбылася 18 чэрвеня 2015 года на кінафестывалі ў Каннах[10]. Пераможца прэміі «Оскар» (2016) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Фільм па арыгінальнай ідэі Піта Доктэра, рэжысёра фільма, нароўні з Роні дэл Кармэнам і прадзюсарам Ёнасам Рыверай.[11] СюжэтРайлі Андэрсан – 11-гадовая школьніца, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска. Яна спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота (Сум). Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве Райлі здараецца сапраўдны вэрхал.[12] Беларуская агучкаАнімацыйны фільм упершыню агучаны па-беларуску ў 2018 годзе студыяй «Gavarun». Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у кастрычніку 2021 года на відэасэрвісе VOKA[13]. Ролі ў ім агучвалі Ясна Глотава (Райлі), Святлана Цімохіна, Наталля Кот-Кузьма, Аксана Чывялёва, Сяргей Чэкерэс, Уладзімір Глотаў і Андрэй Градабоеў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia