Карсакі (Гарадоцкі раён)
Карсакі́[1], таксама Корсакі[2] (трансліт.: Karsaki, руск.: Корсаки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 41 км ад Гарадка, 17 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны, на поўначы знаходзіцца возера Чэрнава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Гаўрушы і далей па дарозе Віраўля — Гарадок. У вёсцы ніхто не жыве (2018). ГісторыяУ 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе фальварка Новая Віраўля дзяржаўнага маёнтка Езярышча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1847 годзе — 3 дзесяціны сядзібнай, 13,5 дзесяціны ворнай зямлі, 7 дзесяцін сенажаці. У 1855 годзе — 42 дзесяціны ворыва, 1705 дзесяцін лугоў. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе — 140 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1921 года ў Селішчанскай воласці Віцебскага павета. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. У 1933 годзе працаваў калгас імя Сталіна. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia