Карыбут Альгердавіч
![]() Карыбу́т Альгердавіч, у хрышчэнні Дзмітрый (каля 1350 — пасля 1404) — князь з дынастыі Гедзімінавічаў. ІмяІмя Карыбут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці[5]. Першая аснова імені — Kar-, ад літ. karas «вайна»[6] (яе таксама бачым у імёнах Карыят, Карыгайла і інш.). Аснова бытавала і ў прусаў (імя Karioth), так жа сама вытлумачвалася (пруск. *karias «войска»)[7]. Далей ідзе напрамую да індаеўрапейскага *koro-s «вайна»[8]. Аснова But- у літоўскім іменніку ўтварае больш за сто антрапонімаў[9], яна таксама была адна з самых прадуктыўных у старапрускім іменніку[10]. Яе звязваюць з літ. būti, пруск. būton «быць; жыць», літ. butas, пруск. buttan «дом»[11], далей з індаеўрапейскім *bhŏu-, *bhū- «быць, жыць»[12]. Укладзеныя ў імя, гэтыя дзве асновы адлюстроўвалі каштоўнасці раннелітоўскага княска-ваярскага асяроддзя: «вайна» і «дом» як сям’я, найменшая сацыяльная адзінка (затым ішлі Vaiš- вёска і Taut- народ-племя)[13]. Праз аснову Kar- імя Карыбута перагукалася з іменем іншага Альгердавага сына Карыгайлы. У сваю чаргу імя Карыгайлы праз аснову Gail- перагукалася з імёнамі яго братоў Ягайлы, Скіргайлы, Швітрыгайлы (Свідрыгайлы). Гэта можа сведчыць, што ў вялікакняскай сям’і пры імянаданні свядома практыкавалі вар’іраванне асноў для падтрымання цэльнасці і стабільнасці роду[14]. БіяграфіяТрэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цвярской княжны Ульяны Аляксандраўны. Упершыню згадваецца пад 1382 годам, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам і іншымі падпісаў дагавор з крыжакамі на Дубісе. У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, пры гэтым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Новагародка. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на 1-м аркушы Лаўрышаўскага евангелля названы вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Гродна, за гэта атрымаў у дзяржанне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разбіты яго войскам каля Дакудава (Лідскі павет), зачыніўся ў Новагародку, пасля штурму горада ўзяты ў палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Новагародскае княства. Неўзабаве памірыўся з Вітаўтам, удзельнічаў у яго паходах. Апошні раз згадваецца пад 1404 годам як удзельнік паходу на Смаленск. Быў жанаты з Настассяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, у гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Іван, Жыгімонт, Фёдар і дочкі Настасся, Алена і Марыя. У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзмітрыя Альгердавіча. Некаторыя даследчыкі лічаць Карыбута князем Ноўгарада-Северскага (сучасная Украіна). Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia