Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзісна)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г. Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяУ 1630 г. шляхціц Полацкага ваяводства Крыштаф Малкевіч-Хялчоўскі запрасіў у Дзісну айцоў францішканцаў, пабудаваў для іх кляштар з касцёлам і званіцай. Гэта былі драўляныя будынкі, узнесеныя на беразе Дзвіны. Пасля ён падараваў ім маёнтак Клімоўшчыну. У 1773 г. на месцы драўлянага касцёла францішканцы пабудавалі новы касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1831 г. касцёл ліквідавалі, а законнікі былі вымушаны пакінуць горад. У 1839 г. святыню вярнулі вернікам як парафіяльную, а ў 1851 г. яна была кансэкравана біскупам Жылінскім. Падчас пажару 1882 г. касцёл быў значна пашкоджаны, аднак ужо ў 1883 г. адбудаваны і асвечаны кс. Пятром Валіцкім. У 1938 г. касцёл зноў прынялі францішканцы, але праз год іх праца была спынена савецкай уладай, а кс. Валяр’ян Міхно арыштаваны. На пачатку ліпеня 1941 г., калі нямецкія войскі дайшлі да Дзвіны і там адбываліся ваенныя дзеянні, згарэлі плябанія, званіца і касцёльны дах. Пасля вайны католікі Дзісны хацелі адбудаваць святыню, але ўлады не далі на гэта дазволу. У 1958 г. вайскоўцы ўзарвалі касцёл разам з пахаваннямі, якія знаходзіліся пад падлогай. Засталіся толькі тры сцяны, пярэдняя сцяна была разбураная. У 80-я гады католікі Дзісны зрабілі прыбудоўку да паўднёвай сцяны, і такім чынам утварылася капліца ў закрыстыі былога касцёла. На могілках ў 1990-я гг. пабудавана каталіцкая капліца, на месцы папярэдняй. У траўні 2007 г. у касцёле адбываліся вялікія будаўнічыя работы. На 2016 г. касцёл меў усе сцены, быў адноўлены дах і вокны. Тры крыжы на фасадзе асвяціў Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін. Пачаты ўнутраныя работы[1]. АрхітэктураМураваная святыня мае памер 35х16 м і сцены таўшчынёю 1,5 м.
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia