Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Падлабенне)
Касцёл Маці Божай Ружанцовай — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Падлабенне Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Дзейнічае. ГісторыяУ 1715 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II заснаваў у Лабне грэка-каталіцкую парафію. У 1875 годзе царква ў Лабне была перададзена царскім урадам праваслаўнаму ведамству. Недзе ў другой пал. XIX ст. старажытная драўляная святыня знікла. У 1887 годзе (па іншых дадзеных — у 1882) у Лабне быў пабудаваны цагляны атынкаваны храм у стылі неакласіцызму як праваслаўная царква (на фотаздымку 1915 года яна яшчэ мае званіцу, магчыма, страчаную падчас Першай сусветнай вайны). У 1917 годзе царква перайшла да каталікоў. У 1929 святыня была пераасвечана як рымска-каталіцкі касцёл Ружанцовай Божай Маці. У канцы 1935 года дабудавана да святыні капліца, а ў 1956 дабудаваны купал над касцёлам і з’явілася сакрыстыя. Касцёл дзейнічаў і ў савецкі час. Каля 1983 года пабудавана званіца ў стылі мадэрн, чацверыковая, атынкаваная, з сілікатнай цэглы. У 1990-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры. АрхітэктураКампазіцыя храма складаецца з цэнтральнага кубавіднага аб’ёму з васьмігранным светлавым барабанам пад купалам, выцягнутага бабінца (прытвора) пад двухсхільным дахам і пяціграннай апсіды (алтарнай часткі) з сакрыстыяй з правага боку. Да паўднёва-ўсходняга боку асноўнага аб’ёму дабудавана крыло трансепта (капліца). Інтэр’ерІнтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Скляпенне сяродкрыжжа ўпрыгожана паліхромнымі фрэскамі. Галоўны драўляны неабарочны алтар змяшчае абраз Найсвяцейшай Ружанцовай Панны Марыі, у капліцы ёсць алтар з разьбяной паліхромнай фігурай св. Антонія. Над уваходам — балкон арганных хораў, падтрыманы дзвюма круглымі калонамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia