Касцёл Перамянення Гасподняга (Селіванаўцы)
Касцёл Перамянення Гасподняга — рымска-каталіцкі храм, размешчаны на цэнтральнай вуліцы в. Селіванаўцы (Гродзенскі раён). Дзейнічае. Помнік архітэктуры неакласіцызму. ГісторыяПабудаваны ў 1899 годзе з бутавага каменю і цэглы. АрхітэктураПрамавугольны ў плане храм накрыты двухсхільным дахам, над алтарнай часткай — вальмавым. Франтон паўночнага галоўнага фасада ўсечаны, над ім — драўляная званіца з чатырохсхільным шатром. Фасады рытмічна расчлянёны нішамі і арачнымі аконнымі праёмамі, дэкары-раваны вуглавым рустам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гладка атынкаваныя белыя дэталі дэкору кантрастуюць з паліхромнай, фактурна насычанай бутавай муроўкай. Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма прызначанымі пад скульптуру паўцыркульнымі нішамі і круглымі люкарнамі над імі. У інтэр’еры 4 круглыя калоны дзеляць прастору на 3 нефы, перакрытыя плоскай столлю. Трохарачныя хоры агароджаны драўлянай балюстрадай. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia