Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Галынка)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у в. Галынка (Гродзенскі раён). Помнік архітэктуры неакласіцызму. ГісторыяПабудаваны з цэглы ў 1714 годзе і першапачаткова дзейнічаў як уніяцкая царква. Быў перабудаваны у 1922 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры неакласіцызму. Падоўжана-восевую крыжова-цэнтральную кампазіцыю будынка складаюць шырокі нартэкс з 2-яруснай чацверыковай званіцай над ім, неф з бакавымі крыламі трансепта, апсіда. У сяродкрыжжы ўзвышаецца квадратны барабан пад 4-схільным дахам і шатровай вежачкай у завяршэнні. Над званіцай узведзена вытанчаная шатровая вежачка-ліхтар. З архітэктуры класікі пазычаны пілястры, архівольты арачных аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах, трохвугольныя франтоны крылаў трансепта. Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем, апсіда — самкнутым 4-гранным. Ітэр’ер упрыгожаны трыма алтарамі, сцены распісаны пад мармур. Храм абапіраецца на два 8-гранныя ў сячэнні слупы. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia