Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Зарачанка)
Касцёл Маці Божай Ружанцовай — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Зарачанка Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1937 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры постнеаготыкі. Дзейнічае. ГісторыяПарафія Баля Касцёльная была ўтворана ў 1927 годзе, адразу пачалося будаўніцтва касцёла на ахвяраванні парафіян. У 1937 годзе касцёл быў асвечаны пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У Варшаве быў заказаны галоўны алтар, аднак выбух Другой сусветнай вайны не даў магчымасці рэалізаваць заказ. У 1962 годзе касцёл быў закрыты дзяржаўнымі ўладамі. У 1989 храм вернуты парафіянам, пачаўся рамонт. 3 верасня 1989 года адбылася ўрачыстасць адкрыцця касцёла. Ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адрамантаваную святыню. АрхітэктураКасцёл мураваны, атынкаваны, на каменным падмурку. Пераважае вертыкальная накіраванасць архітэктурных мас. На пазбаўленых краповак плоскасных фасадах — спічастыя высокія вітражныя аконныя праёмы. Актыўнай дынамікай надзелены галоўны фасад з урэзанай у яго плоскасць 2-яруснай 4-граннай шатровай вежай і прытворам перад ёй. Востраканечны шчыпец уваходнага партала завершаны скульптурнай выявай Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што ўзмацняе гатычную вертыкальную кампазіцыю. Прамавугольны асноўны аб’ём накрыты высокім 2-схільным дахам з вальмамі над 5-граннай апсідай, да якой па баках далучаюцца сакрысціі. У інтэр’еры атынкаваныя сценыкрапаваны пілястрамі. У 1999 годзе былі выкананы дубовыя алтары: галоўны і бакавыя. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia