Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лыскава)
Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагоддзя. ГісторыяУ 1866 годзе ў сувязі са здушэннем Студзеньскага паўстання каталіцкі касцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храма, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя. У пачатку XX стагоддзя, карыстаючыся палегкамі пасля рэвалюцыі 1905 года, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумент, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася будаўніцтва мураванага касцёла ў неараманскім стылі пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусветную вайну. Пасля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 годзе, за польскім часам, каталікам быў вернуты касцёл Найсвяцейшай Тройцы. На могілках каля касцёла Сэрца Хрыстовага пахаваныя Казімір Дзяконскі (?-1913) і ягоная жонка Стэфанія з Талочкаў (?-1924)[1]. У 1950-я будынак быў разабраны, з яго цэглы пабудаваная школа[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia