Магілёўцы
Магілёўцы[3] (трансліт.: Mahilioŭcy, руск.: Могилёвцы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. НазваНепадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя вельмі старыя пахаванні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле адной з версій, ад яго атрымала назву і вёска[4]. Сярод іншых версій паходжання назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёва, або паводле назвы родавага герба «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[5]. Апошняя версія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалагічнага падабенства і спалучэння з назвамі дзвюх блізкіх вёсак — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Бранта) і Зельзін (некалі маёмасць памешчыка Зельдзіна). ГісторыяСядзіба закладзена Іосіфам Быхаўцам, камергерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагоддзі. Унутры барочнага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[5]. За расійскім часам — у Лыскаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні[6], уласнасць Быхаўцаў. Па смерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 уласнікамі маёнтка сталі яно бяздзетныя сыны Станіслаў і Казімір, абодва былі генерал-маёрамі расійскага войска. Пасля смерці братоў маёнтак дастаўся сыну іх сястры Юліі (1825—1858) ад Яўстафія Дзяконскага (1820—1894), Казіміру Дзяконскаму[7][8]. Яго жонкай стала Стэфанія Талочка, дачка Эдварда Талочкі — гаспадара маёнтка Вердамічы Ваўкавыскага павета[7]. Апошнім уласнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасля прыходу Саветаў у 1939 годзе Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, пасля чаго яго след губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 годзе. Родавая капліца Быхаўцаў была знішчана, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псіхіятрычная бальніца[5]. У 1940—1963 гадах цэнтр Магілявецкага сельсавета. ТранспартАўтамабільныя дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[9] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[10]. Турыстычная інфармацыя
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia