Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вялікая Рагозніца)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці). ГісторыяСамастойная парафія ў Вялікай Рагозніцы была заснавана ў 1922 годзе. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 годзе. (аб чым сведчыць дата на камені над уваходам) на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі Оскара Мейштовіча і яго жонкі Флоры. У 1929 святыню пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы кансэкраваў віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян дасягала 4500 чалавек, і такім чынам гэта была самая вялікая парафія Мастоўшчыны. Узгадваецца таксама цагляная капліца, што некалі стаяла ў лесе на поўнач ад мясцовай сядзібы (мураваны комплекс у стылі класіцызму захаваўся), але сёння ад яе амаль няма следу. Па словах жыхароў, капліца была амаль зруйнавана яшчэ да вайны. У савецкі час касцёл не зачынялі, але і сталага пробашча ў парафіі не было. Афіцыйна таксама была анулявана рэгістрацыя парафіі. АрхітэктураКасцёл пабудаваны з бутавага каменю ў стылі міжваеннага канструктывізму. Святыня прамавугольная ў плане з такой жа апсідай, арыентаванай на ўсход. З паўднёвага боку да апсіды дабудавана адзіная сакрысція. Справа ад галоўнага фасада прыбудавана магутная чацверыковая вежа-званіца пад высокім шатровым купалам. ![]() Залавы інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю з паркетных шчытоў, у ім 3 драўляныя алтары, зробленыя ў 1998 годзе ў стылі неабарока. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай у акружэнні фігур Св. Войцеха (злева) і Св. Казіміра (па-за алтаром на сцяне змешчаны вялікі абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі міжваеннага часу са старога алтара). Левы бакавы алтар — алтар Св. Францішка з Асізі, правы — Божай Міласэрнасці. Над нартэксам змешчаны арганныя хоры з усталяваным там неабарочным арганам. Касцёльны ўчастак абнесены бутавай агароджай на цагляных і атынкаваных пабеленых слупах у стылі канструктывізму. У выглядзе чатырох слупоў вырашана таксама і ўваходная брама. Святары[1]
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia