Касцёл Святой Тройцы (Струбніца)
Касцёл Святой Тройцы — помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока на ўскраіне в. Струбніца Мастоўскага раёна. Касцёл дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. Гісторыя![]() ![]() ![]() Касцёл пабудаваны ў 1740 годзе на высокім узгорку на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790—1799 гадах перароблены на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга, выкананы дэкор інтэр’еру. У 1841 адрэстаўраваны на сродкі Адама Біспінга. Да прэсбітэрыя ў гэты час была дабудавана новая капліца, пад якой зрабілі пахавальню фундатараў касцёла. У 1800 годзе ў Струбніцы старадубскім маршалкам Янам Біспінгам закладзена альтарыя пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Спачатку касцёл быў дзвюхвежавы, але ў XIX стагоддзі завяршэнні вежаў разабралі, таму з 1836 годзе галоўны фасад завершаны высокім франтонам з невялікай чацверыковай вежай пад шатровым купалам. Святыня прамавугольная ў плане з пяціграннай апсідай, якую з аднаго боку фланкуе сакрысція, з другога — капліца Біспінгаў. Сцены ашаляваны гарызантальна (цокаль — вертыкальна) і ўмацаваны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. Святыня накрыта двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Крыпта ёсць толькі пад капліцай. Мураваныя брама і двух’ярусная званіца ўзведзеныя ў 1856 годзе. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян складала каля 2500 чалавек. У савецкі час касцёл быў зачынены, але вернікі даглядалі святыню. У 1970-я гады касцёлу быў нададзены статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У 1989 годзе на Вялікдзень у Струбніцы аднавіліся набажэнствы з уласным пробашчам. Касцёл адрэстаўравалі дзякуючы дапамозе дзяцей Казіміра Біспінга (1887—1941) — апошняга ўладальніка Струбніцы. Аб гэтым сведчыць мемарыяльная пліта ў нартэксе касцёла, усталяваная ў 1991 годзе. АрхітэктураДа прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму прымыкаюць пяцігранная апсіда з сакрысціямі з усходу, бабінец і две кутніыя вежы з захаду (завяршэнні вежаў не захаваліся). Сцены ашаляваныя і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб’ём і апсіда накрытыя адным двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай. ![]() Касцёльная тэрыторыя абнесена невысокай бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаны муравана-драўлянай брамай, пабудаванай у 1856 годзе. Справа ад касцёла пабудавана двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з буту і атынкаванай цэглы пад чатырохсхільным дахам. Перад касцёлам захавалася некалькі надмагілляў роду Біспінгаў, пробашчаў парафіі і навакольнай шляхты. ![]() Інтэр’ерІнтэр’ер мае выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю — бабінец, прамавугольная зала, глыбокая пяцігранная апсіда. Хоры з арганм адкрытыя ў залу паўцыркульным праёмам. Тры разныя алтары з драўлянай скульптурай выкананы ў традыцыях барока. Найбольш багата аформлены трох’ярусны галоўны алтар (у апсідзе). Невысокі першы ярус алтару дэкарыраваны накладной пазалочанай разьбой расліннага арнаменту. Бакавыя алтары ўпрыгожаныя паліхромнай і пазалочанай скульптурай, накладной разьбой. Сцены дэкарыраваныя фрызам, арнаментальным і сюжэтным жывапісам, выкананым у тэхніцы грызайль. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia