Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў (Дунілавічы)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Дунілавічах, узведзены ў 1773. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ГісторыяПершы парафіяльны касцёлПершы драўляны касцёл Нараджэння Божай Маці быў закладзены ў Дунілавічах каля 1500 г. У 1624 г. ён быў забяспечаны падкаморыем Янам Далмат-Ісайкоўскім, які тады набыў Дунілавічы. Калі драўляны касцёл згарэў у 1890 г., то ўлады не дазволілі аднавіць яго на старым месцы, насупраць праваслаўнай царквы (былога дамініканскага касцёла). У 1894 г. ксёндз Аляксандр Дулька з дапамогай парафіян пабудаваў новы драўляны касцёл, па-за мястэчкам[1]. У 1933 г. была створана каталіцкая парафія ў Варапаеве. У сувязі з гэтым дамініканскі касцёл Святой Троіцы ў Дунілавічаў стаў парафіяльным, а парафіяльны драўляны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Міхала Арханёла быў у цэласці перанесены ў Варапаева. На пачатку 1960-х гадоў гэты касцёл па загаду мясцовых уладаў быў разабраны, а драўніна была зноў адвезена ў Дунілавічы для будаўніцтва сельскага Дома культуры[2]. Дамініканскі касцёлУ 1683 г. Эльжбета Белазор з Ісайкоўскіх і яе муж Крыштаф Белазор (упіцкі староста і харунжы ВКЛ) заснавалі на другім баку рынка драўляны касцёл, прысвечаны Святой Троіцы і перадалі яго дамініканцам. У 1685 г. адбылося асвячэнне драўлянага храма. У 1769 г. драўляны касцёл дамініканцаў згарэў і манахі на яго месцы ў 1769—1773 гадах пабудавалі каменны храм і кляштар. Будаўнічымі работамі кіраваў прафесар айцец-дамініканец Юзаф Жылакоўскі. На той момант у манастыры было 7 айцоў і два рэлігійныя браты. У 1773 г. касцёл асвяціў біскуп Фелікс Тавянскі[2]. Пры кляштары працавала дзіцячая школа. Бібліятэка кляштара налічвала 163 тамы (1830)[3]. З фундушавага абавязку шпіталь утрымліваўся пры кляштары ў Дунілавічах, дзе быў пабудаваны будынак для 7-мі бедных. На іх утрыманне Дунілавіцкі двор выдзяляў па 7 кашуляў, бочцы жыта і палове бочкі ячменю, а з маёнтка Лучай — па 15 рулонаў сукна штогод. Акт візітацыі 1818 г. зазначае, што, нягледзячы на пажар 1812 г., пасля якога шпіталь згарэў, будынак быў адноўлены і нагляд за хворымі быў належны[4]. Пасля здушэння паўстання 1830—1831 гадоў, у 1850 годзе расійскія ўлады скасавалі кляштар, па чым касцёл дзейнічаў як парафільны. Па здушэнні паўстання 1863—1864 гадоў, у 1866 годзе касцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1919 годзе польскія ўлады вярнулі святыню каталікам. Парафіяльны касцёл Найсвяцейшай ТроіцыУ 1948 г. касцёл быў зачынены, яго спачатку выкарыстоўвалі як склад — для захавання штучных угнаенняў, а затым як зернесховішча. У 1989 годзе касцёл быў вернуты вернікам, 12 жніўня адбылася першая Святая Імша, якой кіраваў ксёндз Уладзіслаў Блін. Абраз Маці Божай ЛарэтанскайУ цэнтры алтара знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай з XVII ст., які карыстаецца вялікай пашанай. Яго прывёз віленскі біскуп Мікалай Пац з Фларэнцыі і ахвяраваў заснавальніцы дамініканскага касцёла Эльжбеце Белазор, якая перадала абраз дамініканцам. Увесь паслеваенны час вернікі захоўвалі абраз у хаце, а потым вярнулі ў касцёл. Архітэктура![]() ![]() Касцёл — помнік архітэктуры барока. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансэптам і прамавугольнай апсідай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нефа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над развітым антаблементам галоўнага фасада — 2 чацверыковыя з скошанымі кутамі 2-ярусныя вежы з паўсферычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі. Адзіны касцёл у Беларусі з двухпавярховым алтаром. Вакол касцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры неарэнесансу[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia