Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Паставы)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы Віцебскай вобласці. ГісторыяПершы парафіяльны касцёлУ 1516 годзе ўласнік Пастаў Юрый Зяновіч са сваімі сынамі зафундаваў касцёл Божай Маці. У апісанні Віленскага біскупства, здзейсненага прэлатам Янам Альбінам у 1522 годзе, згадваецца і касцёл у Паставах, але яшчэ як не кансэкраваны. Па просьбе святара Мікалая з Вайцешына сыны Юрыя Зяновіча ў 1522 пацвердзілі гэты фундуш[1]. Да 1798 г. — парафія Віленскага біскупства. У інвентары 1628 г. згадваецца «драўляны касцёл з усім неабходным інвентаром і плебанія каля яго». Касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654—1667 гг. 1744 г. — касцёл свірскага дэканата віленскага біскупства. У 1760 г. касцёл быў адбудаваны з прысвячэннем Апекі Божай Маці, Святога Мікалая і Святога Юрыя. Пры касцёле існаваў шпіталь, створаны пастаўскім пробашчам Андрэем Шчасным. Каля 1780 г. ксёндз Юзаф Бражынскі пры падтрымцы Тызенгаўзаў ажыццяўляе грунтоўны рамонт будынка. З 1798 па 1849 год — парафія мінскага біскупства. У 1822 г. у пастаўскай парафіі налічвалася 2588 вернікаў. У 1871—2542 вернікі, у 1886 г. — 2814 вернікаў. Пасля пажара ў 1840 г. набажэнства было перанесена ў францысканскі касцёл. Францысканскі касцёлУ 1617 год у Паставах на Востраве (Гарадзішча) Станіславам Бяганскім пабудаваны каталіцкі храм Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў:
У 1640 г. кляштар быў перабудаваны. У 1772 г. у кляштары жылі 9 манахаў, падпарадкаваны ковенскай кустодыі ордэна францысканцаў, з 1820 г. — пінскай кустодыі. У 1817 г. быў адрамантаваны пры падтрымцы графа Канстанціна Тызенгаўза. У 1832 г. кляштар скасаваны. Касцёл Святога Антонія ПадуанскагаПабудаваны ў 1898—1903 гг. з цэглы архітэктарам Артурам Гойбелем у цэнтральнай частцы горада на правым беразе р. Мядзелка, на тэрыторыі былога францысканскага кляштара. Для будаўніцтва былі выкарыстаны падвалы і частка падмуркаў, аднак новы аб’ект пабудаваны ў накірунку поўнач — поўдзень, без уліку традыцыйных асноваў арыентацыі святыні. У 1905 г. касцёл быў асвечаны віленскім біскупам Эдвардам фон Ропам[3]. Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. Фронт праходзіў за 4 км ад Паставаў, і снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арган, галоўны алтар, амбон, пашкодзіліся скляпенні, дах, вокны і дзверы. Пасля вайны, у 1920-я гады святыня была адбудавана і адноўлена. У 1942 годзе нацысты расстралялі ксяндза Браніслава Маціеўскага, які быў мясцовым пробашчам з 1935 года (каля касцёла зараз знаходзіцца яго сімвалічная магіла)[4]. Быў закрыты ў 1959 годзе, выкарыстоўваўся як складское памяшканне, затым быў прыстасаваны пад прамысловае прадпрыемства — завод «Беліт». У 1988 касцёл адрамантаваны, у 1989 г. вернуты вернікам. У 1989-99 гг. — у мінска-магілёўскай архідыяцэзіі, з 1999 г. — у віцебскай дыяцэзіі. Архітэктура![]() Касцёл — крыжападобны ў плане храм з 5-граннай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Шмат'ярусная вежа (выш. каля 100 м) завершана шатровым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Уваходы аформлены 3 стральчатымі парталамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia