Мікалай Стэфан Пац
Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684) БіяграфіяЗ шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца. Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651. У 1655 годзе прысягнуў цару Аляксею Міхайлавічу[10]. Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належаў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай. Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia