Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра (Лагойск)
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра — колішні рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіўся на пагорку ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна. У наш час побач з падмуркамі знішчанага савецкімі ўладамі храма збудавалі новы касцёл прысвечаны Святому Казіміру. Гісторыя![]() У 1609 годзе А. Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, які адначасна зрабіўся пахавальняй лагойскай галіны роду Тышкевічаў. Драўляны храм згарэў у 1655 годзе падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, пазней адбудоўваўся і зноў знішчаўся. Пры лагойскім касцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Ісуса, заснаванае ў 1747 годзе[1]. Новы мураваны касцёл узвялі ў 1787—1793 гадах па фундацыі графа Тышкевіча. Станам на 1884 год парафія налічвала каля 6 тысяч чалавек, меліся прыпісныя капліцы ў вёсках Тадуліна і Емяльянава (цяпер Смалявіцкі раён)[2]. У 1907 годзе касцёльную тэрыторыю абкружылі новай мураванай агароджай з брамай у выглядзе цагляных атынкаваных слупоў. Праваруч ад храма стаяла 2-пралётная мураваная званіца, убудаваная ў агароджу[1]. Касцёл дзейнічаў да 1950-х гадоў, пазней храм зруйнавалі савецкія ўлады. АрхітэктураПершы драўляны касцёл з'яўляўся крыжовым у плане зрубам з 2 сакрысціямі. Франтальны фасад фланкіравалі 2 вежы. Трохвугольны франтон паміж імі, сяродкрыжжа гонтавых дахаў і алтарная частка завяршаліся сігнатуркамі[2]. Інтэр’ер упрыгожвалі 2-ярусныя алтары, выкананыя насценным жывапісам. Каля храму стаяла 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая гонтавым шатровым дахам. Мураваны касцёл з'яўляўся творам архітэктуры класіцызму. Прастаутны ў плане аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам меў сігнатурку над алтарнай часткай. На бакавых фасадах выступалі крылы трансэпта пад 2-схільнымі пакрыццямі. Франтальны фасад завяршў 4-калонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім узвышалася 2-калонная вежа-званіца з гадзіннікам (з'явілася ў 1806)[2]. Інтэр’ер![]() Галоўны алтар вырашаўся ў тэхніцы ілюзіяністычнага жывапісу, у цэнтральнай аркавай эксэдры з 1817 года змяшчалася скульптура Ісуса Назарэцяніна[1]. Такое жа вырашэнне мелі алтары ў крылах трансэпта (Св. Антонія і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). Пад храмам мелася крыпта-пахавальня Тышкевічаў, на алтарнай сцяне знаходзілася распяцце[2]. Святары[3]
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia