Касцёл Святой Ганны (Варонча)
Касцёл святой Ганны — рымска-каталіцкі храм на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Варонча (Карэліцкі раён), помнік архітэктуры. Дзейнічае. ГісторыяУ 1741 годзе Казімір Несялоўскі, кашталян смаленскі, заснаваў альтарыю пры касцёле ў Гарадзішчы (цяпер Баранавіцкі раён), якою апекавалася місія езуітаў ад Навагрудскага калегіума. Не пазней 1760-х, па згодзе віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага, альтарыю перанеслі да варончаўскага касцёла. Драўляны касцёл у Варончы, першапачаткова асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, быў пабудаваны па фундацыі Панятоўскіх, у 1766 годзе адзначаўся як ужо дзеючы. Гэта была дзвюхвежавая, пабудаваная часткова з дрэва, часткова з цэглы, крыжастая ў плане святыня. Яе інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў: галоўны алтар з абразом Маці Божай Беззаганага Зачацця ў пазалочаных сярэбраных каронах (вакол 4 воты), алтары св. Тадэвуша і св. Юзафа ў малітоўнай зале і яшчэ па два алтары ў кожнай з бакавых капліц. Набажэнствы тут па-ранейшаму адпраўлялі езуіты, для якіх быў пабудаваны місійны дом. ![]() Пасля касацыі ордэна езуітаў, намаганнямі мясцовага землеўладальніка Юзафа Несялоўскага, біскуп Масальскі ў 1781 годзе надаў варончаўскаму касцёлу статус парафіяльнага. Трошкі пазней фундатар заклаў новы, ужо мураваны касцёл на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі — у комплексе сядзібы Несялоўскіх. Надмагільная пліта фундатара (пахаваны ў крыпце касцёла ў 1816) з родавымі гербамі ўмуравана ў вонкавую сцяну прэзбітэрыя касцёла. Будаўніцтва скончылася ў 1808 годзе, а ў 1809 навагрудскі дзекан Ян Цвірка асвяціў храм пад тытулам святой Ганны. У касцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тут жа ўзяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў. У ХIХ ст. да варончаўскай парафіі (колькасць парафіян на той час складала амаль 3000) Навагрудскага дэканата былі прыпісаны капліцы ў Казловічах і Тугановічах (сёння Баранавіцкі раён, абедзве не захаваліся), Сэрвачы і на мясцовых могілках. Апошняя, пабудаваная ў 1837 генералам Кабылінскім, уяўляла сабою драўляны залавы аб’ём з двух’яруснай грувасткай дэкаратыўнай вежай, якая пазначала галоўны ўваход. Уваход на могілкі пазначала двух’ярусная драўляная брама-званіца. Аднойчы ўзгадваецца і капліца ў Мірацічах. У 1943 спалены савецкімі партызанамі. У 1950-я: часткова ўзарваны.
26 ліпеня 1995 года касцёл быў рэкансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам пад гістарычным тытулам св. Ганны. Архітэктура![]() Касцёл св. Ганны — дзвюхвежавая безапсідная трохнававая базіліка ў даволі эклектычным стылі. У сілуэце мураванага храма дамінуюць дзве 3-ярусныя купальныя вежы пад фігурнымі барокавымі купаламі, з паўцыркульнымі праёмамі і 3-вугольным франтонам па цэнтры. Галоўны фасад двух’ярусны, вылучаны прысценным дарычным 6-калонным порцікам з антаблементам, аздоблены рустам, прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, бакавыя фасады — стральчатымі, бакавыя паўкруглыя каплічкі — лучковымі і круглымі вокнамі. Прэзбітэрый, арыентаваны на захад і прамавугольны ў плане, паніжаны адносна цэнтральнай навы, фланкаваны дзвюма квадратнымі ў плане сакрыстыямі. Да цэнтра паўднёвага фасада далучана пяцігранная тытульная капліца св. Ганны, зробленая па фундацыі Людвікі Плятэр. Інтэр’ерУ інтэр’еры часткова зберагліся цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, што перакрываюць 3 нефы. У галоўным алтары змешчана, як і раней, разьбянае Укрыжаванне (раней гэта быў абраз, а ў другім ярусе змяшчаўся абраз Маці Божай Чанстахоўскай). Бакавыя алтары ў канцах нефаў (раней былі ілюзорна намаляваны) прысвечаны: левы — Маці Божай (раней была фігура Езуса Антокальскага), правы — св. Антонію (раней таксама быў прысвечаны св. Антонію, цяпер тут усталяваная цікавая фігура святога, выкананая ў стылі сучаснага прымітывізму). Над уваходам зроблены хоры, у крыпце пад касцёлам былі пахаваны Несялоўскія і Верашчакі. Насценны роспіс у выглядзе архітэктурных куліс, які яшчэ ў 1970-я гады можна было бачыць на алтарнай сцяне прэзбітэрыя забелены. ПробашчыАнтоній Дзям’янка, Віктар Кулюкас, Януш Вітоўскі, Юрый Саковіч. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia