Касцёл Святой Тройцы (Зэльва)
Касцёл Святой Тройцы — помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Зэльва. Пабудаваны ў 1913 г. (архітэктар Іосіф Піус Дзяконскі). Парафія створана ў 1407 г., сённяшні касцёл пабудаваны i асвечаны ў 1913 г., зачынены ў 50-х гг. i прыстасаваны пад краму, вернуты ў 1989 г. Архітэктура![]() ![]() Трохнефны аднаапсідны дзвюхвежавы мураваны будынак мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, у якой дамінуюць двух’ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі па малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў плане, другі — васьмігранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрыты высокім вальмавым дахам з двухпрыступкавай навіссю на галоўным фасадзе. Уваход вырашаны ў выглядзе адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі стральчатымі праёмамі, партал уваходу з трохвугольным завяршэннем. Сцены асноўнага аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды ўмацаваныя контрфорсамі, прарэзаныя стральчатымі вокнамі. У 1960-я гады касцёл быў перададзены калгасу імя Леніна, тут было сховішча збожжа, з 1988 г. — склад райспажыўсаюза. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia