Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла (Бешанковічы)
Касцёл Святых Казіміра і Рафаіла — колішні касцёл у г.п. Бешанковічы Віцебскай вобласці, які знаходзіўся ў цэнтры паселішча. ГісторыяУ XV стагоддзі польскі кароль Казімір Ягелончык пабудаваў тут храм Св. Юліуша. У XVII стагоддзі ўладанне Бешанковічы належала Сапегам, з якіх Казімір Леў дамогся ў 1650 г. гораду магдэбургскага права і пабудаваў касцёл[1][2]. ![]() У 1876 г. на яго месцы на сродкі ксяндза Керсноўскага пабудаваны новы храм[3]. Адлюстраваны на малюнку Напалеона Орды 1876 года. У 1935 годзе ён яшчэ існаваў, налічваў 1340 года парафіян[2]. Архітэктура![]() З’яўляўся творам драўлянага дойлідства з рысамі рэтрагатычнага стылю. Уяўляў сабой двухвежавы трохнефавы зрубны храм з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны дах карабля храма перападаў у больш нізкі гранёны над апсідай. 2-ярусныя васьмерыковыя шатровыя вежы «вырасталі» над плоскасным галоўным фасадам. Асацыяцыі з класіцызмам выклікаліся трохвугольнымі франтончыкамі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі фасадаў. Ад гатычнай касцельнай архітэктуры было пазычана акно-ружа над прамавугольным парталам увахода з вімпергам[2]. ![]() Зала храма, расчлянёная на 3 нефы тонкімі драўлянымі слупамі, была перакрыта драўляным латковым скляпеннем. У 4 алтарах знаходзіліся высокамастацкія абразы «Дзева Марыя», «Св. Антоні», «Укрыжаванне». На левай сцяне быў навешаны гранёны амбон[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia