Кася Віталеўна Будзько
Кася Віталеўна Будзько (нар. 25 мая 2001) — беларуская мастачка і актывістка, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. БіяграфіяНарадзілася ў Гродне. Бацька Віталь Будзько — футбольны заўзятар. Як мастачка ўдзельнічала ў выстаўках і моладзевых творчых праектах у Гродне: «Выстава ў падваротні», калі ўдзельнікі павесілі свае працы ў арцы на Савецкай вуліцы; «Галерэя аднаго дня» (удзельнікі зладзілі кароткатэрміновую выстаўку ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна) і іншых. Пасля школы спачатку вучылася на факультэце дызайна ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, але ўжо пасля першага курсу перавялася на факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску, на момант затрымання была студэнткай 3-га курсу (таксама на гэтым факультэце навучалася сяброўка Касі, Яна Арабейка, іншая асуджаная па справе студэнтаў). Падчас навучання стварала макеты для паштовак ў межах «Майстэрні паштовак Салідарнасці». Вегетарыянка, феміністка, ва ўніверсітэце стварыла тэлеграм-канал «Клуб Феминизма БГПУ»[1]. Палітычны пераследБудзько арыштавалі 12 лістапада 2020 года ў мінскай кватэры бабулі і дзядулі, дзе яна жыла. Карнікі выламалі дзверы, правялі ператрус, забралі камп’ютар. Рэйд адбыўся ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, кабету абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, а 23 лістапада перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага[2]. 18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Будзько прызналі палітычнай зняволенай[3][4]. 14 снежня 2020 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітвязынкай узяла Маркета Грэгарава, дэпутатка Еўрапейскага парламента[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў , Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека , Харкаўская праваабарончая група , Восток-SOS , арышт Будзько быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне[6][7]. З лістоў палітзняволенай Вольгі Залатар стала вядома, што некаторы час яна знаходзілася ў адной камеры СІЗА №1 разам з Будзько, а іх камера перахварэла на каранавірус амаль у поўным складзе. Залатар таксама даслала свой партрэт, які намалявала Будзько[8]. Іншыя партрэты і малюнкі Будзько са следчага ізалятара сябры збіралі ў створаным для гэтых мэтаў акаунце ў Instagram[9][10][11][12]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Будзько, якая заявіла, што не разумее сутнасці абвінавачвання, два з паловай гады пазбаўлення волі[13]. Разам з іншымі асуджанымі па справе студэнтаў і выкладчыкаў жанчынамі этапавана ў жаночую калонію ў Гомелі, дзе адбывае прызначаны тэрмін[14]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia