Каталонскія землі
Каталонскія землі (катал.: Països Catalans) — зона распаўсюджання каталанскай мовы на паўночным усходзе Іспаніі, на поўдні Францыі і на італьянскім востраве Сардзінія, а таксама ў Андоры. Тэрмін увайшоў ва ўжытык у паваенны час, магчыма, па аналогіі з устояным паняццем «баскскія землі». У Іспаніі ён успрымаецца неадназначна з-за пагрозы каталонскага сепаратызму. Склад
Паўночную мяжу распаўсюджання каталанскай мовы сімвалізуе збудаванне, названае «варотамі каталонскіх земляў». ГісторыяУ Сярэднявеччы на тэрыторыі каталонскіх земляў існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў — графства Барселона, графства Русільён, каралеўства Маёрка, каралеўства Валенсія і іншыя. Пасля няўдалай Каталонскай рэвалюцыі (1640—1652 гг.) каталонскія землі былі па Пірэнейскаму міру падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй. Каб пазбегнуць эскалацыі каталонскага сепаратызму Канстытуцыя Іспаніі ўсталёўвае забарону на палітычныя аб'яднанні аўтаномных супольнасцей. Тым не менш паміж каталонскімі землямі ажыццяўляецца шэраг праектаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia