Каханнем трэба даражыць
«Каханнем трэба даражыць» (руск.: Любовью надо дорожить) — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1959 годзе на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1960 года. СюжэтУ адным з пакояў інтэрната Мінскага камвольнага камбіната на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Мінск і з’язджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР. Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамола. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. Урэшце яна ўсведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу збегу абставін здзяйсняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк не можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сцяпан у цяжкую хвіліну жыцця. Акцёры
Цікавыя фактыПачынаецца кінафільм з цудоўнай панарамы цэнтральнай часткі Мінска, знятай з верхавіны гарадской тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Мінска, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Мінскім камвольным камбінаце. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia