Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Ю́рый Уладзі́міравіч Сі́дараў (8 мая 1927, с. Рап’ёўка, цяпер Саратаўская вобласць, Расія — 9 студзеня 2004) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (1977). БіяграфіяУ 1945 годзе паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, якое скончыў у 1949 годзе. Пяць гадоў працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1954 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларускай ССР[1]. Адначасова з 1968 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2]. Памёр 9 студзеня 2004 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Сям’яЖонка — Зоя Васілеўна Асмалоўская (1928—2012) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Дачка — Алена Сідарава — акцёрка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Заслужаная артыстка Беларусі (2013). ТворчасцьТворчасці Юрыя Сідарава ўласцівыя лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры нутранай напружанасці, дакладнасць дэталяў, пластычнасць мастацкага вобраза[2]. Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камедыйных роляў. Ролі ў беларускім рэпертуары тэатра імя Максіма Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» Канстанціна Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» Аркадзя Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» Алеся Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле Васіля Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры » Льва Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі », «Ягор Булычоў і іншыя », «На дне » Максіма Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» Максіма Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра », «Макбет » Уільяма Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Фрыдрыха Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Джэрома Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Чынгіза Айтматава і К. Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Жана Ануя), Фушэ («Вячэра» Жана-Клода Брысвіля) і інш. Удзельнічаў у тэлевізійных і радыёспектаклях[2]. Фільмаграфія
УзнагародыНародны артыст Беларусі (1977). Кавалер двух ордэнаў «Знак Пашаны», Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Францыска Скарыны (2002). ПамяцьУ Мінску на доме № 9 па вуліцы Раманаўская Слабада, дзе Юрый Сідараў жыў у 1970—2004 гадах, усталяваная памятная дошка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia