Сяргей Іванавіч Сплашноў
Сярге́й Іва́навіч Сплашно́ў (нар. 10 верасня 1907, Масква, Расійская імперыя — 6 красавіка 1979, Мінск, БССР) — беларускі савецкі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970). БіяграфіяНарадзіўся 10 верасня 1907 года ў Маскве. З 1928 па 1929 год працаваў на кінастудыі Межрабпамфільм на пасадзе памочніка рэжысёра, а з 1929 па 1933 год працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі Ленфільм. У 1933 годзе пераехаў у БССР і быў прыняты ў склад кінастудыі Белдзяржкіно, дзе і працаваў аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ў пачатку вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт і трапіў у акружэнне і апынуўся ў палоне, але яму ўдалося адтуль збегчы і ён далучыўся да партызанскага атрада, быў цяжка паранены і ў сувязі з гэтым быў дэмабілізаваны ў 1944 годзе і вярнуўся на кінастудыю Беларусьфільм. Памёр 6 красавіка 1979 года ў Мінску. ФільмаграфіяАкцёр
Рэжысёр
Сцэнарыст
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia