Іван Браніслававіч Шаціла
Іван Браніслававіч Шаціла (28 снежня 1910, Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 12 лютага 1977 Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР (1953). БіяграфіяНарадзіўся у Тальцы і жыў там да 1927 года. Ва ўзросце 7 год вучыўся ў прыватнай школе. У 1927 пачаў вучыцца на артыстычных курсах імя Ф. Дзяржынскага, якія скончыў у 1932 годзе[1]. У 1932—1961, 1967—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961—1967 гг. — у тэатры імя М. Горкага. ТворчасцьСярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» К. Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева і інш. Здымаўся у фільмах «Хто смяецца апошнім», «Каханне трэба берагчы», «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаванні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia