Кацюша (мемарыяльны комплекс)
Аршанскі мемарыяльны комплекс «Кацюша» — мемарыяльны комплекс размешчаны на вуліцы Магілёўскай, каля моста праз Дняпро, па левым беразе ракі. ПерадгісторыяУ пачатку Вялікай Айчыннай вайны (28 чэрвеня 1941 г.) па распараджэнні Вярхоўнага камандавання была сфарміравана батарэя рэактыўных установак («Кацюша») на чале з капітанам Іванам Андрэевічам Флёравым. Захапіўшы Оршу, гітлераўцы наступалі на Смаленск. У Оршу адзін за адным прыбывалі варожыя эшалоны з баявой тэхнікай і жывой сілай. Камандзір эксперыментальнай батарэі рэактыўнай артылерыі ВМ-13 капітан І. А. Флёраў атрымаў загад адкрыць агонь па Аршанскім чыгуначным вузле і пераправах праз Дняпро і р. Аршыца. 14 ліпеня ў 15 гадзін 15 мінут раздаўся першы ў гісторыі войнаў залп рэактыўных мінамётаў на чыгуначнай станцыі Орша. Мемарыяльны комплексМемарыяльны комплекс створаны ў 1960 г. (арх. Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін; метал, бетон, каменная крошка). Кампазіцыя мемарыяла грунтуецца па кантрасце аб'ёмаў, асіметрычнасці і рознамаштабнасці мас. Справа пры ўваходзе на тэрыторыю мемарыяла размешчаны невялікі чорны куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы злева ў лінію пастаўлены ў выразным рытме васьмімятровыя, імкліва нацэленыя ў вышыню жалезабетонныя элементы – рэйкі (размешчаны на 6 тумбах з пяціканцовымі залатымі зоркамі на чорным фоне), якія сімвалізуюць пускавыя ўстаноўкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі комплексу, пакрытай шырокай белай стужкай бетоннага стылабата, па пастаменце – макет рэактыўнага мінамёта «Кацюша». Суровыя тоны чорных пастаментаў пад зеленаватымі рэйкамі-блокамі, чырвоныя тарцы цаглін, якімі выкладзена пляцоўка перад белым стылабатам з зялёна-чырвоным макетам рэактыўнай устаноўкі на ім, асацыіруюцца з драматызмам адгрымеўшых баёў. Гл.таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia