Кашалёва (Віцебскі раён)
Кашалёва[2] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 35,0643 га[1]. За 17 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ 17 стагоддзі вядома як уласнасць зямян Шапкаў-Хатольскіх у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1630 годзе, паводле раздзельнага акта паміж братамі, вёска перайшла ў валоданне да Юрыя Шапкі-Хатольскага. У 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі Кашалёва ў складзе фальварка Пенклавічы, які ўваходзіў у маёнтак Курына. У 1846 годзе прыватная ўласнасць памешчыка Юстыяна Быкоўскага. З 1866 года ў Віцебскім павеце. У 1899 годзе ў вёсцы была праваслаўная капліца. У 1905 годзе вёска ў Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, належала Курынскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Лазаватка, у 1924 годзе тут навучаліся 14 дзяцей з Кашалёва. У сакавіку 1924 года вёска вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары населеных пунктаў Яроменкі-1 і Яроменкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года Кашалёва акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў 1942—1943 гадах знішчылі тут усе 40 двароў і забілі 8 мірных жыхароў. Вывезены ў Германію 6 чалавек. На франтах загінулі 25 вяскоўцаў і 6 у партызанскай барацьбе. Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia