Кенсінгтан

Kensington (Вялікі Лондан)
Kensington
Kensington
Становішча раёна Кенсінгтан на карце Лондану
Карта Кенсінгтана

Ке́нсінгтан (Kensington) — раён у складзе бора (адміністрацыйнай акругі) Кенсінгтан і Чэлсі, які займае заходнюю частку цэнтральнага Лондана, у 4,5 км да захаду ад Чарынг-кроса. Паўночней Кенсінгтана ляжыць Нотынг-хіл, паўднёвей — ЧэлсіФулхэм), усходней — БромптанБелгравія), а заходней — ХамерсмітЧызуік).

Кенсінгтан распадаецца на некалькі розных па характары кварталаў. На паўночным усходзе распасціраюцца Кенсінгтанскія сады з аднайменным каралеўскім палацам. Цэнтральныя і заходнія кварталы — спальны раён для заможных гараджан. Тут знаходзіцца Холанд-парк і праходзіць Кенсінгтан-Хай-стрыт — другая па ажыўленасці шопінгу вуліца брытанскай сталіцы. Паўднёвы Кенсінгтан — музейны гарадок віктарыянскай эпохі.

Назва

Раён упершыню згаданы ў 1086 годзе ў Кнізе страшнага суда пад лацінскай назвай «Chenesitone»,[1]. Першапачатковая назва была інтэрпрэтавана як «Kenesignetun» (землі ці лугі Kenesigne).

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya