Клявіца (Ашмянскі раён)
Кляві́ца[1] (трансліт.: Kliavica, руск.: Клевица) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета. ГісторыяВёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў XIX ст. Умястоўскім. Касцёл св. Антонія быў узведзены тут Умястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвілішскай парафіі (цяпер Літва) у якасці філіяльнага (у другой палове XIX ст. капліца была далучана да сурвілішскай парафіі Вішнеўскага дэканата). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзбітэрыем. Справа перад уваходам стаяла званіца, абнесеная бервяной агароджай. Руіны касцёла захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёння ацалелі толькі парослыя хмызняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосце на поўдзень за вёскай, злева ад шашы на Літву. Славутасці
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia