Граўжышкі
Гра́ўжышкі[1] (трансліт.: Hraŭžyški, руск.: Гравжишки, літ. Gráužiškės) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Граўжышкоўскага сельсавета. Насельніцтва 523 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад горада Ашмяны, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда. НазваВядомыя сучасныя літоўскія адыменныя прозвішчы Grauža, Graužas, Graužis, Graužys. Яны могуць быць звязаныя з літоўскім graužti "грызці" і тыпалагічна адпавядаць беларускаму прозвішчу тыпу Агрызка[2]. Згодна з легендарным аповедам "Хронікі Быхаўца", Граўжышкі былі заснаваныя літоўцам на імя Гроўжыс ("Гровжис"). Гроўжыс, Грумпіс і Эйкшыс, паводле тэксту Хронікі, прыбылі на ўсход разам з Гердзівілам, сынам Мантвіла, легендарнага князя літоўскай Жамойці. Гердзівіл заснаваў Наваградак і потым Горадню. Грумпіс заснаваў Ашмяны, Эйкшыс — Эйшышкі (Eišiškės). ГісторыяУ пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню згадваюцца ў XIII ст. Каля 1495 у паселішчы збудавалі касцёл. У 1518 Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1588 маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ва ўладанні кашталяна віцебскага Мельхіёра Граўжы-Сноўскага, у кан. XVI ст. — кашталяна мсціслаўскага Станіслава Нарушэвіча. На мяжы XVI—XVII стст. Граўжышкі належалі Камаеўскім, якія ў 1605 правалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Мікалаю Корсаку. Пазней мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кірдзеяў (за імі адбудавалі стары касцёл), Ромераў. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У другой пал. XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пач. XX ст. Конанцавы. У 1880-я ў мястэчку было 22 двары, касцёл, школа; рэгулярна праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня). У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1939 Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У сакавіку 2008 у Граўжышках разабралі стары драўляны касцёл.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта. Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia