Клім Міхайлаў
Клім Міхайлаў (?, Шклоў — ?) — майстар разной і сталярнай справы, адзін з найлепшых рэзчыкаў у Маскве другой паловы XVII стагоддзя. БіяграфіяПасля заняцця рускімі Шклова ў 1654 годзе, Клім трапіў (палонам ці добраахвотнай службай) да князя Р. С. Куракіна. У Маскве князь Куракін ажаніў Кліма са сваёй дваровай дзеўкай Анюткай. Потым перададзены Куракіным патрыярху Нікану і аздабляў Васкрасенскі сабор Нова-Іерусалімскага манастыра на Істры (1650-я — 1660-я). Затым Клім пераведзены на службу ў Палату разьбярскіх і сталярных спраў, адначасова з ім туды трапілі майстры сталярнай справы з Іверскага манастыра — Андрэй Фёдараў, мешчанін з Оршы, Герасім Акулаў з Дуброўны, Восіп Андрэеў з Вільні, Якаў Іваноў з Віцебска. Кліма далі памочнікам старцу Арсенію, вопытнаму беларускаму рэзчыку, які даўно працаваў для Маскоўскага двара. Тым жа часам, Міхайлаў меў і сваіх вучняў. Хутка па пераводзе да Палаты разьбярскіх і сталярных спраў, у 1667—1668 гадах разам з іншымі майстрамі аздабляў новы царскі палац у Каломенскім . Разам са старцам Арсеніем і Сцяпанам Зіноўевым стварыў «Іарданскую сень» (1668), яе калонкі і шацёр аздобленыя пазалочанай разьбой і каляровым роспісам. Калі ў 1681 годзе Арсеній памёр, Клім заняў яго месца на чале ўсіх крамлёўскіх рэзчыкаў. Пад кіраўніцтвам Міхайлава створаны іканастасы трох цэркваў у Ізмайлаве. Апроч кліраса і іканастаса Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, з работ Кліма Міхайлава з таварышамі на нашых дзён захаваўся рэдкі (цяпер адзіны) паліхромны разны іканастас, зроблены на заказ цара Фёдара Аляксеевіча, для палацавай царквы Васкрасення Славушчага ў Крамлі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia