Коднарскі замак
![]() ![]() Коднарскі замак — рэшткі замку XIII стагоддзя ў Дэрбішыры, Англія. Нягледзячы на тое, што ён адносіцца да ліку ахоўваемых помнікаў гісторыі , замак знаходзіцца ў катастрафічным стане і занесены ў рэестр будынкаў, якім пагражае зруйнаванне . МінулаеПа нарманскім уварванні ў Англію землі вакол Коднара перайшлі ў юрысдыкцыю Уільяма Пэверэля (англ.: William Peverel[2], які і заснаваў мураваны замак[2]. Да 1211 ён знаходзіўся ў валоданні Генры дэ Грэя, нашчадка нарманскага рыцара Anchetil de Greye. У 1429 ягоная далёкая спадчынніца Элізабэт Грэй выйшла замуж за сэра Джона Зоўча (англ.: John Zouche), тройчы старэйшага шэрыфа Дэрбішыра. Замак заставаўся ў валоданні роду Зоўчаў цягам 200 гадоў, да іхняй эміграцыі ў Вірджынію ў 1634. Апошнім чалавекам, які валодаў замкам, стаў сэр Стрэйншэм Мастэр, які ўспадкаваў замак у 1712 годзе. АпісаннеНа цяперашні час замак уяўляе сабой рэшткі трохпавярховай вежы, мур і канал, акружаны круглымі вежамі. знешні двор знаходзіцца ўзроўнем ніжэй і быў пабудаваны ў пазнейшы перыяд. Раней вакол замка існаваў глыбокі роў, а з усходнягя боку вялікія зараслі дрэваў, якія цяпер зрэзаныя. З заходняга боку існаваў унутраны дворык, ахоўваны круглымі вежамі з байніцамі. У некаторых частках руінаў заўважныя сляды амбразураў для лучнікаў. Рэшткі замку знаходзяцца ў нездавальняючым стане, муры падтрымліваюцца рыштаваннямі. Уваход на ягоную тэрыторыю забаронены. У чэрвені 2007 тэлебачанне зладзіла археалагічныя раскопкі вакол замку, якія прынеслі цікавыя вынікі. Найбольш каштоўнай знаходкай стала сярэднявечная залатая манета ў выдатным стане, знойдзеная ў ірве з вадой. Гэты экспанат выстаўлены ў экспазіцыі музея і мастацкай галерэі Дэрбі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia