Гаральд Грыслі
Гаральд Грыслі (англ.: Harold Gresley; 1892—1967) — брытанскі мастак, пейзажыст і партрэтыст[4], паслядоўнік сваіх бацькі і дзеда. ![]() БіяграфіяГрыслі нарадзіўся ў Дэрбішыры і вучыўся ў мастацкай школе Дэрбі. Ён быў сынам Фрэнка Грыслі (Frank Gresley) і ўнукам Джэймса Стэфана Грыслі (James Stephen Gresley), якія абодва былі вядомымі мастакамі. Ён перапыніў сваё навучанне з пачаткам Першай сусветнай вайны, ваяваў у Sherwood Foresters і быў узнагароджаны медалём. Пасля вайны ён працягнуў вучыцца ў Нотынгеме[4] пад кіраўніцтвам Артура Спунера (Arthur Spooner) і стаў настаўнікам у школе Рэптан (Repton School). Ён жыў у Чэластоне, побач з Дэрбі, пакуль не памёр у 1967 годзе[5]. Частка яго работ выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі; 77 яго карцін былі ахвяраваны музею Альфрэдам Эдуардам Гудзі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia