Конрад Прушынскі
Конрад Прушынскі (польск.: Konrad Prószyński, псеўданімы «Kazimierz Promyk», «Pisarz Gazety Świątecznej», 19 лютага 1851, Мінск — 8 ліпеня 1908, Варшава) — польскі дзеяч асветы, празаік, выдавец. БіяграфіяНарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і. Быў сынам Станіслава Антонія Прушынскага і Пелагеі, народжанай Кулак. Бацька трымаў у Мінску фатаграфічную майстэрню (заснавана ў 1839 г.). У маладосці разам з бацькамі, братамі і сёстрамі быў высланы ў Томск, Заходняя Сібір, з-за абвінавачванняў бацькі ў патрыятычнай дзейнасці, у тым ліку ў размяшчэнні нацыянальных сімвалаў Польшчы і Літвы на зробленых ім сямейных фотаздымках. У эміграцыі пазнаёміўся са Станіславам Віткевічам, пазнейшым гісторыкам мастацтва і літаратуразнаўцам, сынам Ігнацыя Віткевіча, высланага ў Томск за ўдзел у Студзеньскім паўстанні. Разам са Станіславам Віткевічам у 17-гадовым узросце яму ўдалося выехаць на радзіму і пасля некалькіх гадоў намаганняў у 1873 г. дамагчыся вызвалення са ссылкі сваіх бацькоў і братоў. У 1875 заснаваў тайнае Таварыства народнай асветы , якое мела на мэце пашырэнне асветы сярод народа. Аўтар лемантароў, напр. першага сучаснага лемантара (выдадзены ў 1875 г.) і «Obrazkowej nauki czytania i pisania», выдадзенай у 1879 г. (пераможца міжнароднай выстаўкі Лонданскага педагагічнага таварыства ў 1893 г.). Лемантар Прушынскага быў узяты за ўзор для першага беларускага лемантара[3]. Прапагандаваў індывідуальнае навучанне метадам самаадукацыі, садзейнічаў папулярызацыі чытання на вёсцы. З 1881 г. выдаваў штотыднёвік для сялян «Gazeta Świąteczna». Прыхільнік арганічнай працы і нацыянальнай салідарнасці. У 1878 г. заснаваў у Варшаве Нацыянальную кнігарню, якая займалася распаўсюджваннем папулярнай і навукова-папулярнай літаратуры. Атрымаў званне ганаровага члена Таварыства народнай школы [4]. Быў членам Нацыянальнай лігі [5]. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках (участак Т-1-15/16). Ушанаванне памяціУ 1911 годзе планавалася ўсталяваць помнік Конраду Прушынскаму па праекце Чэслава Макоўскага [6]. Імем Казіміра Промыка названая адна з вуліц Старога Жалібожа ў Варшаве. Сям’яДвойчы жанаты: з Цэцыліяй, народжанай Пуцята (памерла ў 1884 г.), і з Вандай, народжанай Кожан. Ад першай жонкі меў чацвёра дзяцей, ад другой — сямёра. Дзеці і ўнукі:
Зноскі
Бібліяграфія
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia