Косаўска-Мітравіца
Косаўска-Мітравіца (сербск.: Косовска Митровица, алб.: Mitrovica або Mitrovicë) — горад на поўначы Косава. Згодна з пазіцыі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і дзяржаў, якія прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Рэспублікі Косава. Згодна з пазіцыі Сербіі і дзяржаў, якія не прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Сербіі. Фактычна, Паўночная тэрыторыя горада кантралюецца Сербіяй, а паўднёвая ― часткова прызнанай Рэспублікай Косава. Да 1989 года горад называўся Цітова-Мітравіца (сербск.: Титова Митровица, алб. алб.: Mitrovica e Titos). На сёння горад ахоўваецца, як і ўсе гарады Косава, паліцэйскімі атрадамі KFOR. Згодна з юрысдыкцыяй Рэспублікі Косава, якая кантралюе яго паўднёвую частку, горад мае назву Мітравіца. ГісторыяГорад быў, першапачаткова, сярэднявечным паселішчам, якое вельмі хутка ператварылася ў горад. Назва Мітравіца з’явілася ў XIV стагоддзі і паходзіць ад царквы святога Дзімітрыя Салунскага, якую сербскі кароль Стэфан Ураш II Мілуцін ў 1315 годзе дараваў свайму манастыру Баньска. Доўгі час у горадзе доўжылася асманскае валадарства: з канца XIV стагоддзя і да Першай балканскай вайны 1912—1913 гадоў. Падчас асманскага валадарства Мітравіца ўваходзіла ў вілает (правінцыю) Косава (створаны ў 1877 годзе). У 1941 годзе падчас уварвання нямецкіх войскаў у Югаславію горад быў захоплены. У лістападзе 1944 года нямецкія войскі былі разгромленыя. У 1981 годзе ў горадзе пражывалі 105 тысяч чалавек, з якіх 66,5 тысяч албанцаў, 20 тыс. сербаў і чарнагорцаў. Пасля вайны ў 1999 годзе горад падзяліўся на паўднёвую частку, з амаль выключна албанскім насельніцтвам (прыкладна 60 000 жыхароў) і паўночную частку з пераважна сербскім (прыкладна 13 000 жыхароў) насельніцтвам. Абодва раёны звязаны двума вулічнымі мастамі праз раку Ібар. Пасля падзелу горада Сербскі праваслаўны храм святога Дзімітрыя апынуўся ў албанскай частцы горада і быў недаступны для сербаў. Па гэтай прычыне была пабудавана і ўрачыста адкрыта ў 2005 годзе новая царква на ўзгорку ў сербскім раёне. У сакавіку 2004 года ў горадзе адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх былі спалены і разрабаваны дамы сербаў[1]. У заходняй частцы горада, на міжнародныя сродкі, былі адноўлены дамы для бежанцаў, якія пацярпелі ад разбурэння ў дні гэтых падзей. Да верасня 2007 года было скончана будаўніцтва большасці цагляных дамоў. У сакавіку 2008 года пасля абвяшчэння незалежнасці Косава (17 лютага 2008 года) у горадзе адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж групай сербаў і паліцыяй[2]. У 2011 годзе на галоўным мосце праз раку Ібар паміж Паўднёвай (албанскай) і Паўночнай (Сербскай) часткамі горада сербамі была ўзведзена барыкада. У абароне барыкады ўдзельнічалі, у тым ліку, рускія добраахвотнікі[3]. Станам на 2019 год мост ахоўваюць міжнародныя міратворцы KFOR. ЭканомікаГорад з’яўляецца цэнтрам горнай прамысловасці і каляровай металургіі раёна: здабыча свінцова-цынкавай руды, лігніту, выплаўленне свінцу і цынку. Працуюць хімічны камбінат, дрэваапрацоўчыя і папяровыя прадпрыемствы, а таксама вытворчасць горнаруднага абсталявання і сельскагаспадарчых машын. АдукацыяУ паўночнай частцы горада функцыянуе тэхнічны інстытут Мітравіца, адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Косаве з пераважна сербскамоўным асартыментам курса. У ліпені тут дзейнічае англамоўная школа Summer School. У 1999 годзе ў паўночную частку горада пераехалі сербскія выкладчыкі і студэнты Прышцінскага ўніверсітэта, стварыўшы тут «Універсітэт у Прышціне з часовым знаходжаннем у Косаўскай Мітравіцы». Вядомыя асобыУ горадзе нарадзіліся:
Гарады-пабрацімыГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia