Кровічы![]() Кровічы[1][2][3] (грэч. Κρόβυζοι), таксама кробізі — племя дакаў або гетаў фракійскага паходжання, якое жыло на поўдзень ад Дуная[4]. Страбон і Паўсаній апісваюць кробізаў як вялікі народ, які заўсёды быў жаданым саюзнікам, бо мог сабраць да 200 тысяч воінаў, «набожных, смелых і неўтаймоўных». Кробізы засялялі землі ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора, ад Варны да Каліакры і Белаградзец і ўглыб мацерыка да Траян, дзе выяўлены іх пахаванні. У Вялікатырнаўскім музеі выстаўлены пахаванні правадыра з вёскі Галяманітэ. Курганы кробізаў былі знойдзены каля Варны. Згадваюцца кробізы пры апісанні падзей канца VI ст. Герадот згадваў «краіну кробізаў» у Фракіі[5]. Кровічы былі аб’яднаны ў племянны саюз, які ахопліваў значную частку плямён гетаў[6]. У той жа час, будучы непасрэднымі паўночнымі суседзямі адрысаў, яны разам з некаторымі плямёнамі свайго саюза не раз уваходзілі ў склад Адрыскай дзяржавы ў перыяды яе магутнасці[6]. Да племяннога саюза кробізаў, верагодна, належалі і тэрызы[6]. Герадот кажа, што пры нараджэнні кровічаў аплакваюць, а пры смерці ладзяць гулянні. Нябожчыка, якога спальвалі або пакідалі цэлымі, калі ён быў знатным, забяспечвалі ўсімі неабходнымі і дарагімі прадметамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці, для гэтага знаць стварала вялікія насыпы зямлі — курганы, каб праславіць сваё зямное жыццё перад будучымі пакаленнямі. Такія курганы знаходзяцца сёння вакол Варны. Займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, не любілі мора. Таму яны былі абмежаваны ў знешняй дзейнасці, не ведалі гандлю. Іх рэлігіяй быў антрапамарфізм, а кумірам — вершнік-герой[7]. Кровічы і крывічыНа думку некаторых даследчыкаў, кровічы на Балканах звязаны з усходнеславянскім племем крывічоў[8][9]. Гэтая тэорыя таксама звязана з тэорыяй раманскага (дакійскага) уплыву на балтаў у выніку змяшэння з дакійскімі плямёнамі[10][11][12]. Вацлаў Ластоўскі выказваў версію паходжання крывічоў ад гетаў і кровічаў[13]. Раннія старажынарускія летапісы сцвярджаюць, што славяне перасяліліся на ўсходне-еўрапейскую раўніну з берагоў Дуная (сучасных Балгарыі і Румыніі). На думку Ластоўскага, пацвярджае гэта і археалогія, і этнаграфія мясцовасцяў. Лялевель прыводзіць больш шасцідзесяці геаграфічных імён з-над Дунаю, сходных з такімі самымі імёнамі ў усходніх славян. Дагэтуль некаторыя беларускія рэкі называюцца Дунай, Задункі і падобна. Узоры на рэчах, знойдзеных у прыдунайскіх магілах бронзавага веку, могуць сведчыць пра адзінства культуры з жыхарамі абшару паміж Прыпяццю і Дзвіной, Дняпром і Нёманам, якія мелі падобнага тыпу магільнікі[крыніца?]. Петр Кёпен і Іаахім Лялевель выводзяць назву крывічоў ад фракійцаў-кробізаў, або кровічаў, і лічаць крывічоў іх нашчадкамі[14]. Вацлаў Ластоўскі таксама звязвае назву беларусаў «gudai» у літоўскай мове і гетаў. Таксама Ластоўскі знаходзіў сувязь «гетаў» з «Гаўрамі», якія згадваюцца ў Дзядах. Такое ж імя было ў сабакі князя Бая[13]. Аднак чэшскі гісторык Шафарык выказваўся супраць гэтай канцэпцыі, лічыў продкамі крывічоў неўраў і люцічаў[15][16]. УладарыКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia