Крона (манета)![]() Кро́на (лац.: Corona, англ.: Crown, ням.: Krone, скар. Kr, фр.: couronne) — агульная назва шэрагу заходнееўрапейскіх манет, а таксама грашовая адзінка некалькіх краін. Атрымала сваю назву ад «кароны», намаляванай на манеце. Залатыя манетыСамой першай кронай лічаць «курандор» (couronne d'oro), упершыню адчаканеннай ва Францыі у 1340 годзе пры каралю Піліпе VI (яна важыла спачатку 5,44 г, у 1385 годзе вага складала ужо 4,08 г, у 1436 годзе — 3,5 г). У 1475—1683 гадах ва Францыі чаканіліся так званыя «экю з сонцам» (па выяве сонца над каронай; ecu d'or au soleil). У 1551 годзе ў Англіі была выпушчанна першая срэбная крона, прыраўнаная па кошце да залатой (залатая і срэбная англійскія кроны некаторы час выпускаліся адначасова і былі прыраўнаныя да 5 шылінгам). У Новы час «залатой кронай» (ням.: Goldkrone) назвалі манеты Нямецкага манетнага саюза, выпушчаныя ў 1857 годзе. Залатая крона важыла 11,111 г і ўтрымоўвала 10 г золата. На аверсе адлюстроўваўся партрэт аднаго з кіраўнікоў дзяржаў — удзельнікаў манетнага саюза. Выпускалі таксама залатыя манеты ў 1/2 кроны. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia