Шведская крона
Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) — афіцыйная валюта Швецыі. Зараз выкарыстоўваюцца:
Гісторыя![]() З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або «далер»). 5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту. У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты — рыксдалер, на новую — крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць «карона», а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах. ЭрыШведская крона дзеліцца на 100 э́ры (шведск.: öre). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры. У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна — у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзе[1]. Пераход Швецыі на ЕўраЗгодна з міжнароднымі дамовамі ад 1994 г., Швецыя павінна была далучыцца да еўразоны і, такім чынам, перайсці на еўра, калі будуць выкананы крытэрыі канвергенцыі. Нягледзячы на гэта, 14 верасня 2003 года ў Швецыі быў праведзены кансультатыўны рэферэндум па еўра, на якім 56% выбаршчыкаў выказаліся супраць прыняцця валюты (пры агульнай яўцы ў 82,6%).[2] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia