Ісландская крона
Ісландская крона — грашовая адзінка Ісландыі. Уведзена ў 1885 годзе.
Тэарэтычна крона складаецца з 100 эйрэ (eyrir, мн. л. aurar), але з 1 кастрычніка 2003 года ўсе манеты наміналам менш за 1 крону выведзеныя з абароту 1976 года. Банкноты наміналам у 10, 50 і 100 крон больш не выпускаюцца. Пераход на еўраФінансавы крызіс у краіне восенню 2008 года прывёў да краху банкаўскага сектара і падзення курсу ісландскай кроны на 53 % (адносна долара ЗША[1]). 7 кастрычніка 2008 года Цэнтральны банк Ісландыі паспрабаваў прывязаць крону да еўра з курсам 131:1[2], але неўзабаве адмовіўся ад гэтых спроб. Пазней курс кроны ўпаў ужо да 340 крон за еўра, і давялося нават прыпыніць продаж валюты[3]. У студзені 2009 года прадстаўнік ісландскага ўрада заявіў:
У сакавіку 2009 года ў рапарце міністра міжнародных адносін Ісландыі Асура Скарфедзінсана было паказана тры магчымасці: пакінуць крону, увесці еўра без уступлення ў ЕС і ўвесці еўра шляхам уступлення ў ЕС. У рапарце была рэкамендавана трэцяя магчымасць. Ісландыя пачала перамовы пра ўступленне ў ЕС. Перамовы пачаліся ў 2010 годзе, аднак ужо ў 2013 годзе яны былі прыпыненыя. У лютым 2014 года парламент Ісландыі падтрымаў ініцыятыву пра канчатковую адмову ад далучэння да Еўрасаюза. 12 сакавіка 2015 года ісландскія ўлады абвясцілі ў лісце старшыні Савета Еўрапейскага саюза, што Ісландыя не павінна разглядацца як дзяржава-кандыдат і што няма пэўных планаў працягваць любы працэс членства. Лідары кіруючых урадавых партый таксама заявілі, што крона застанецца валютай Ісландыі прынамсі ў агляднай будучыні.[5] Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia