Крываўнік храсткаваты
Крываўнік храсткаваты, Птарміка дняпроўская[1], Птарміка храсткаватая, Змеявіца[2] (Achillea salicifolia) — від кветкавых раслін роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя (Asteraceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна. Дасягае вышыні 20—150 см. Кветкавыя кошыкі вырастаюць да 6—8 см у дыяметры. Карэнішчы кароткія, а сцяблы густа пакрыты лісцем[3][4]. Цвіце ў чэрвені—жніўні[4]. Арэал і біялогіяРаспаўсюджаны ў Еўрапейскай і Сібірскай Арктыцы, на Украіне, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расіі (акрамя прычарнаморскіх раёнаў), у Заходняй Сібіры, ва Усходняй Сібіры (усе раёны, акрамя Даўрскага), на Далёкім Усходзе (Ахоцкі і Сахалінскі раёны), у Сярэдняй Азіі[4]. Сустракаецца па берагах рэк, азёр, у хмызняках заліўных лугоў, балот, у прыморскіх пясках рэдка, але паўсюдна[3]. Таксанамія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia