Крыжаўзвіжанская царква (Зельзін)
Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў Зельзіне Брэсцкай епархіі, збудаваная ў 1878 годзе. Храм — помнік эклектычнай архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай. ГісторыяПершая царква ў Зельзіне была пабудавана ў 1420—1430-я гады. Як сведчыць паданне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, і была выратавана дзякуючы дапамозе падаспелых паляўнічых. Новая Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў XIX стагоддзі на зямлі прыходскіх могілак. Са старой царквы ў яе перанеслі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж. У 1900 годзе на сродкі святара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўлена мураваная капліца, асвечаная ў гонар святых віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. У 1962 годзе, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клуб. Царкоўнае начынне і абразы перавезлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касцёл. Аднак памяшканне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў. У 1963 царква знішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сцены. У пачатку 90-х пачалося аднаўленне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых звестак — у 1995[1]) царква была асвечана мітрапалітам Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начынне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар святых віленскіх мучанікаў. Першым настаяцелем адроджанай царквы стаў святар Ігар Мрыхін. Архітэктура![]() Царква была пабудавана з каменю, накрытая белай бляхай. Асноўны аб'ём прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызніца. Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзвярэй. Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расійскі цар Аляксандр II[1]. Настаяцелі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia