Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ружаны)
Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі[1], збудаваны на пачатку XVII стагоддзя па фундацыі Льва Сапегі. Гісторыя![]() У канцы XVI ст. быў заснаваны касцёл Святой Троіцы, мяркуецца, што ён уваходзіў у кляштарны комплекс кармелітаў. У 1615—1617 гадах перабудаваны ў камені, пасля неаднаразова быў рэканструяваны і рамантаваны. У 1768 і 1787 гадах да храма былі дабудаваныя дзве капліцы: Св. Крыжа і Св. Барбары. У 1780-я храм быў перабудаваны паводле праекта запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, набыўшы рысы «барочнага класіцызму». У 1850 і 1891 адбываліся рамонты. За савецкім часам набажэнствы ў касцёле не перапыняліся. АрхітэктураАднанефавы храм з паўкруглай апсідай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацверыку, астатнія васьмігранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзелены прафіляванымі карнізамі, дэкараваныя плоскімі нішамі і скразнымі арачнымі праёмамі. Масіўныя сцены нефа знадворку ўмацаваныя контрфорсамі, па яго баках знаходзяцца капліцы. Неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, капліцы і сакрысціі — крыжовымі скляпеннямі, апсіда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпенне прэсбітэрыя ўмацаванае падпружнымі аркамі. Інтэр’ерНад уваходам у інтэр’еры размешчаныя хоры. У апсідзе галоўны алтар, у вырашэнні якога яскрава выяўленае прысвячэнне Святой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая чатырохкалонным архітэктурным порцікам са штучнага мармуру, прадстаўляе Укрыжаванне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсіды — фрэскавая выява Святога Духа ў выглядзе голуба. Раскрапаваны лучковы франтон упрыгожваюць скульптуры анёлаў і герб Сапегаў. Абапал калонаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла. Інтэр’ер храма багата ўпрыгожаны архітэктурнай пластыкай, скульптурай і жывапісам. Скляпенні ўпрыгожаныя сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазіцыямі на евангельскія тэмы. Прэсбітэрый ад нефа аддзяляе каваная рашотка, прывезеная з колішняга касцёла ў Юдзінавічах. Акрамя звіваў, валют і кветак, яе кампазіцыя змяшчае таксама манаграмы фундатара касцёла Льва Сапегі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia