Крыўя (цэнтр этнакасмалогіі)![]() Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» — даследчая ініцыятыва, якая ставіла за мэту пераасэнсаваць краіну Беларусь у рамках «балцка-крыўскага» і паўночна-еўрапейскага дыскурсу. Стварэнне і сімволікаЦэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» у 1988 годзе заснавалі філосаф (паводле адукацыі — фізік) Сяргей Іванавіч Санько (1962 г.н.) і мастак Тодар Арленавіч (Фёдар Арсеневіч) Кашкурэвіч (1963 г.н.). Графічную айдэнтыку Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя» (лагатып, сімвал) стварыў Тодар Кашкурэвіч.
Дзейнасць у 1990-яПершымі мерапрыемствамі, якія прайшлі пад эгідай Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя», былі «Балтыцкі дударскі фэст» (1992) і Міжнародная навуковая канферэнцыя «Балты і этнагенез беларусаў» (21-23 траўня 1993). У 1994 годзе «Крыўя» ініцыюе навуковае выданне часопіс «Kryuja: Crivica. Baltica. Indogermanica» (2-і і 3-і нумары выйшлі ў 1996 і 1998 гадах). Выданне мела навуковы кірунак, у ім друкаваліся тэксты прадстаўнікоў навукі[1]. У 1998 годзе Сяргей Санько як куратар «навуковага» кірунку ў дзейнасці «Крыўі» выдае кнігу «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі» (190 старонак), зборнік яго філасофскіх і этнакультуралагічных даследаванняў, які, апроч іншага, уключаў і тэкст «Беларусь: паміж Поўднем і Поўначчу. Падставовыя складнікі аўтэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу», у якім закраналіся і пытанні паліталагічнага і геапалітычнага характару:
«Другое дыханне» і згасаннеЗ 2005 года Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» пачаў выдаваць альманах «Druvis»[3] (2-і і 3-і нумары выйшлі ў 2008 і 2011 гадах). Аднайменны літоўскамоўны часопіс «Druvis» выходзіў у Літве з 1996 года (выдавец — Літоўская супольнасць балцкай веры «Рамува»). Галоўным рэдактарам часопіса «Druvis» быў пазначаны Тодар Кашкурэвіч, навуковым рэдактарам — Сяргей Санько. У 2006 годзе, на пачатку «другога дыхання» ў дзейнасці Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўі» і пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку, быў адноўлены «Дударскі фэст» (апошні раз, і ўжо даўно без патраніравання «Крыўі», прайшоў у 2017 годзе). У 2006 годзе таксама запачаткоўваецца музычны фэст «Crivia Aeterna» (апошні быў у 2013 годзе). У 2008 годзе, прымеркавана да Дня адзінства балтаў 22 верасня, быў адкрыты сайт Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя» — kryuja.org, закрыты ў 2012 годзе. У прадмове да 3-га, апошняга нумару часопіса «Druvis» (2011), прысвечанага тэме індаеўрапейцаў, пісалася:
Згасанне дзейнасці «Крыўі» звязана са спыненнем выдання часопіса «Druvis», апошнім нумарам якога быў трэці. 22 верасня 2016 года адбылася публічная дыскусія пад назвай «„Крыўя“ як нацыянальны праект (З гісторыі ідэй Беларусі)» з удзелам Сяргея Санько і Тодара Кашкурэвіча, на ёй прагучала, што «крыўскі праект» фактычна завершаны[5]. Станам на 2024 год, Сяргей Санько ўзначальвае Аддзел філасофіі культуры ў складзе Інстытута філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Тодар Кашкурэвіч рэалізуе сябе як мастак і майстар па вырабе традыцыйных дудаў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia